Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў указ №375 "Аб замацаванні сыравінных зон". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.
Аблвыканкамам прадастаўлена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малоепрацоўчымі прадпрыемствамі.
Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізму фарміравання сыравінных зон, што будзе спрыяць павелічэнню загрузкі магутнасцей прадпрыемстваў.