Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ №117, якім карэктуецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года №157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Назва памятнай даты зменена з "Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - 22 чэрвеня" на "Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа - 22 чэрвеня".
Указ падрыхтаваны на падставе закона ад 5 студзеня 2022 года "Аб генацыдзе беларускага народа", у адпаведнасці з якім факты здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх пасобнікамі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаны генацыдам беларускага народа.
На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкі этап смерці, Чырвоны Бераг. Па няпоўных даных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінула каля 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тыс. населеных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.
Крыніца: belta.by