Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ №177 "Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам да відаў такой падтрымкі, што аказваецца ў індывідуальным парадку, аднесены бюджэтныя трансферты на пакрыццё часткі затрат па інвестыцыйных праектах, уклады ва ўстаўныя фонды юрыдычных асоб, якія ўносяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама бюджэтныя пазыкі і іншыя віды дзяржпадтрымкі, што прадастаўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў.


Указам устаноўлена, што пры ўнясенні прапаноў аб дзяржпадтрымцы абавязковай з'яўляецца наяўнасць эканамічнага абгрунтавання яе мэтазгоднасці і заключэння аб канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. Акрамя таго, у рашэннях аб дзяржпадтрымцы абавязкова павінны быць замацаваны адказнасць службовых асоб і паказчыкі дзейнасці арганізацый, якія з'яўляюцца ўмовамі для яе аказання. Уведзены забарону на наступную карэкціроўку такіх паказчыкаў.

belta.by