Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лютага падпісаў указ №60 "Аб кваліфікацыйным экзамене", якім удасканальваецца працэдура яго правядзення для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную грамадзянскую службу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам устаноўлены фармат гэтага экзамену. Гэта адзіны для ўсіх тэст, распрацаваны Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Правядзенне экзамену такім спосабам дазволіць выключыць суб'ектыўнасць і пратэкцыянізм у кадравай працы, а таксама павысіць патрабаванні да асоб, якія паступаюць на дзяржаўную грамадзянскую службу.

Падчас тэсціравання будзе праведзена праверка ўзроўню ведаў Канстытуцыі Беларусі і іншых заканадаўчых актаў, валоданне якімі неабходна для ўсіх катэгорый дзяржаўных грамадзянскіх служачых.

Пералік пытанняў да экзамену і дэманстрацыйная версія тэставых заданняў для праходжання бясплатнага пробнага тэсціравання будуць размешчаны на сайце Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

belta.by