Набліжаюцца навагоднія святы і ўсе мы, вядома, хочам, каб яны былі яркімі і запамінальнымі. Не так даўно іх упрыгожаннем служылі бенгальскія агні і хлопушкі з рознакаляровым канфеці.

На змену ім прыйшлі больш эфектныя, маляўнічыя і відовішчныя петарды, феерверкі, ракетніцы. Аднак, выкарыстоўваючы піратэхнічныя вырабы, каб упрыгожыць сваё свята, многія нават не падазраюць, якой небяспецы яны могуць падвергнуць сваё жыццё.

Штогод, па прычыне неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі адбываюцца пажары, атрымліваюць траўмы вачэй і рук, шматлікія апёкі рознай цяжкасці, як дарослыя, так і дзеці. Найбольш крыўдна апынуцца на бальнічным ложку ў навагоднюю ноч, калі ўсе адпачываюць і весяляцца.

Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, неабходна ведаць:

Øпры куплі піратэхнічных вырабаў: звярніце ўвагу на тэрміны прыдатнасці, інструкцыя па ўжыванні павінна быць на рускай/беларускай мове, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу;

Øнабывайце піратэхнічныя вырабы толькі ў завадской ўпакоўцы;

Øзахоўвайце піратэхнічныя вырабы ўдалечыні ад награвальных прыбораў у недаступным для дзяцей месцы

Øнельга пераносіць піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, пад адзеннем, захоўваць без ўпакоўкі, кідаць;

Øнельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы, якія маюць відавочныя дэфекты: змятыя, падмочаныя, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса або запальніка, а таксама разбіраць, перарабляць гатовыя піратэхнічныя вырабы;

Øнельга нахіляцца над піратэхнічнымі вырабамі падчас іх выкарыстання, паўторна запускаць у выпадку адмовы альбо згарання запальніка;

Øперад выкарыстаннем піратэхнічнага вырабу АБАВЯЗКОВА АЗНАЁМЦЕСЯ З ІНСТРУКЦЫЯЙ!

МНС ПАПЯРЭДЖВАЕ: будзьце асцярожныя і прадугледлівыя пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў. Памятайце, што ваша асабістая бяспека ў вашых руках.

Навагодняя ёлка

Ёлка павінна