Набліжаюцца навагоднія святы, і ўсе мы, вядома, хочам, каб яны былі яркімі і запамінальнымі.

Ня так даўно іх упрыгожаннем служылі бенгальскія агні і хлопушкі з рознакаляровым канфеці. На змену ім прыйшлі больш эфектныя, маляўнічыя і відовішчныя петарды, феерверкі, ракетніцы. Аднак, выкарыстоўваючы піратэхнічныя вырабы, каб упрыгожыць сваё свята, многія нават не падазраваюць, якой небяспецы яны могуць падвергнуць сваё жыццё.

Штогод, з прычыны неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі адбываюцца пажары, атрымліваюць траўмы вачэй і рук, шматлікія апёкі рознай цяжкасці, як дарослыя, так і дзеці. Найбольш крыўдна апынуцца на бальнічным ложку ў навагоднюю ноч, калі ўсе адпачываюць і весяляцца.

Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, неабходна ведаць:

  • пры куплі піратэхнічных вырабаў: звярніце ўвагу на тэрміны прыдатнасці, інструкцыя па ўжыванні павінна быць на рускай/беларускай мове, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці піратэхнічнага вырабу;
  • набывайце піратэхнічныя вырабы толькі ў завадской ўпакоўцы;
  • захоўвайце піратэхнічныя вырабы далей ад награвальных прыбораў у недаступным для дзяцей месцы;
  • нельга пераносіць піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, пад адзеннем, захоўваць без ўпакоўкі, кідаць;
  • нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы, якія маюць відавочныя дэфекты: сапсаваныя, падмочаныя, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса або запальніка, а таксама разбіраць, перарабляць гатовыя піратэхнічныя вырабы;
  • нельга нахіляцца над піратэхнічнымі вырабамі падчас іх выкарыстання, паўторна запускаць у выпадку адмовы альбо згарання запальніка;
  • перад выкарыстаннем піратэхнічнага вырабу АБАВЯЗКОВА АЗНАЁМЦЕСЯ З ІНСТРУКЦЫЯЙ!

МНС ПАПЯРЭДЖВАЕ: будзь