Уменне бачыць не толькі вачыма, але і сэрцам, спяваць не толькі голасам, але і душой прадэманстравалі ўдзельнікі абласнога агляду-конкурсу творчасці інвалідаў па зроку «Спявай, душа»
26.4.20250 праглядаў
Каля 100 членаў ГА «БелТІЗ», сярод якіх і лепяльчанка Валянціна Кісель, прадставілі на суд журы каля 20 вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і 40 сцэнічных нумароў розных жанраў. Большасць з іх была прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу «Спявай, душа» выступяць на канцэртных пляцоўках у сваіх рэгіёнах у межах святкавання 80-й гадавіны Вялікай Перамогі.