Старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч наведаў працоўны калектыў Лепельскага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру»
Старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч наведаў працоўны калектыў Лепельскага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру». У сваім выступленні перад работнікамі філіяла Міхаіл Леанідавіч расказаў аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У прыватнасці, расказаў аб значных дасягненнях раёна ў галінах адукацыі, медыцыны, працы, якая вядзецца па добраўпарадкаванні і г.д.
Толькі разам, аб'яднаўшы свае намаганні, мы зробім наш раён яшчэ больш утульным, прыгожым і прывабным для гасцей. Давайце ж будзем множыць свае працоўныя поспехі дзеля працвітання Лепельшчыны і ўсёй краіны! -- шчыра пажадаў у канцы сустрэчы з працоўным калектывам філіяла Міхаіл Кісялевіч.
Святлана Вазняк.