20 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Уніфікацыя курса беларускага рубля з'яўляецца дабром для эканомікі. Такую кропку гледжання карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч, каментуючы факт адзінай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, якая адбылася сёння.
Прадпрыемствы атрымаюць магчымасць працаваць з рэальным курсам, не закладваючы валютныя рызыкі ў кошт тавараў і паслуг, што адаб'ецца на зніжэнні ўзроўню інфляцыі і стабілізацыі цэн, упэўнены суразмоўца. Яшчэ адзін пазітыўны момант увядзення адзінага курса Алег Мацкевіч звязвае з рэалізацыяй бізнес-планаў развіцця прадпрыемстваў і ажыўленнем інвестыцыйнай дзейнасці. "Адзіны курс беларускага рубля дазволіць суб'ектам гаспадарання будаваць доўгатэрміновыя планы і рэалізоўваць іх", - падкрэсліў ён.
Разам з тым прадпрыемствы-экспарцёры вобласці змаглі скарыстацца сітуацыяй на валютным рынку і ўмацаваць сваё фінансавае становішча. Па выніках 8 месяцаў тэмп росту экспарту (без уліку нафтапрадуктаў) склаў 141,4%, пры станоўчым сальда знешнегандлёвага абароту $349,6 млн., што на $85,9 млн. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У тым ліку прадпрыемствы камунальнай формы ўласнасці і без юрыдычнай падпарадкаванасці экспартавалі прадукцыі на 63,2% больш, чым за студзень-жнівень 2010 года, пры станоўчым сальда $114,2 млн., што на $98,9 млн. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.-0-
БЕЛТА
Уніфікацыя курса беларускага рубля з'яўляецца дабром для эканомікі - намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама
20.10.20110 праглядаў