2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, выплацілі ў бюджэт у студзені-верасня бягучага года Br578,1 млрд., што на 8,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
Па стане на 1 кастрычніка, на ўліку ў падатковых органах рэспублікі стаіць 231 тыс. 860 індывідуальных прадпрымальнікаў, гэта амаль на 9,3 тыс. больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. З іх спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымяняюць больш за 85 тыс. ІП (36,7%), іх колькасць павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 13,3 тыс., або на 18,6%. З агульнай колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў 100,6 тыс. чалавек (43,4%) з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года іх колькасць у цэлым па рэспубліцы павялічылася амаль на 2,3 тыс., або на 2,3%. Акрамя таго, 46,2 тыс. ІП (19,9%) прымяняюць агульнаўстаноўлены парадак разліку і выплаты падаткаў.
У цэлым за дзевяць месяцаў індывідуальныя прадпрымальнікі выплацілі ў бюджэт Br1,564 трлн., што ў супастаўных цэнах складае 93,3% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года. У агульнай суме выплачаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацяжоў ад плацельшчыкаў адзінага падатку ў бюджэт паступіла Br695,6 млрд. Ад ІП, падаткаабкладанне якіх ажыццяўляецца ў агульнаўстаноўленым парадку, паступіла Br290,4 млрд.-0-
БЕЛТА
**Сплата падаткаў ад ІП, якія працуюць па спрошчанай сістэме, за 9 месяцаў узрасла на 8,4%**
2.11.20120 праглядаў