Сёлета ў Віцебскай вобласці зробяць стаўку на ўнутраны турызм і тры яго асноўныя напрамкі - аздараўленне, спорт, аграэкабізнес. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіль Захарэвіч.

"Мінулы год быў няпростым для турыстычнай сферы, але тым не менш унутраны турызм даў шанец тым фірмам, якія прадастаўлялі туры па Віцебскай вобласці, перабудавацца на новыя рэйкі і не застацца без працы. Сёлета будзем рабіць асноўную стаўку на развіццё ўнутранага турызму. Лідзіруючымі напрамкамі ў ім будуць аздараўленне, аграэкатурызм і спартыўныя паслугі", - адзначыў Васіль Захарэвіч.

У мінулым годзе ў вобласці прайшлі аздараўленне каля 103 тыс. чалавек, з іх звыш 87 тыс. - беларусы, у тым ліку больш за 20 тыс. дзяцей да 18 гадоў. Дзіцячыя санаторыі былі запоўнены амаль на 100%. Самымі папулярнымі ў адпачывальнікаў сталі санаторыі "Пліса", "Лётцы", "Лясное", якія прадастаўляюць розныя віды аздараўленчага напрамку.