З пачатку года паступіла больш за 800 заяў ад грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях прадастаўлення зямельных участкаў у Віцебскай вобласці. Пра гэта журналістам паведаміў начальнік упраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама Ігар Ляўенкоў.
Начальнік упраўлення нагадаў, што з пачатку года ў краіне ўступіла ў сілу новае заканадаўства аб зямлі. Яго нюансы грамадзянам, сельскім саветам, райвыканкамам растлумачылі загадзя, таму ўжо з пачатку года сталі паступаць заявы аб прадастаўленні зямельных участкаў. Ён таксама адзначыў, што заканадаўства на сённяшні момант дазваляе аддаваць зямельныя ўчасткі шырокай масе насельніцтва. З пачатку года паступіла больш за 800 заяў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях прадастаўлення зямельных участкаў - для будаўніцтва вытворчых аб'ектаў, жылых дамоў, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, іншых мэт.
"Прыняцце закона мела пэўнае дзеянне, і грамадзяне, разумеючы, што сёння ёсць шанец атрымаць зямлю, сталі больш актыўна звяртацца. Наша задача - аператыўна выканаць гэты працэс. Мы будзем старацца, каб у грамадзян узнікала менш пытанняў па зямлі і каб прадаставіць як мага больш зямельных участкаў", - сказаў Ігар Ляўенкоў.
У мінулым годзе падчас інвентарызацыі земляў у Віцебскай вобласці выявілі каля 11 тыс. зямельных участкаў, якія выкарыстоўваюцца з парушэннем зямельнага заканадаўства. Адпаведныя органы прынялі меры рэагавання, людзям накіравалі паведамленні, каб яны маглі ўзаконіць самавольна занятыя землі альбо іх вызваліць. Часцей за ўсё на такіх тэрыторыях жыхары без узгадненняў узводзілі будынкі ці агароджы альбо займалі ўчасткі для вырошчвання сельгаспрадукцыі. Другі этап інвентарызацыі працягнецца сёлета.