З уступленнем у сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў новай рэдакцыі і ў адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 г. № 195-З "Аб змяненні кодэксаў" зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў землекарыстальнікаў на дату ўступлення ў сілу гэтага артыкула, у выпадку падачы землекарыстальнікамі на працягу 5 гадоў з дня ўступлення ў сілу гэтага артыкула заявы ў мясцовы выканаўчы камітэт аб іх набыцці ва ўласнасць або аб прадастаўленні ў арэнду з унясеннем платы за права арэнды на 99 гадоў набываюцца (прадастаўляюцца) па кошце, які вызначаецца ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 31 і часткай першай артыкула 311 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 г. – да 1 студзеня 2023 г. і ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 36 і пунктам 1 артыкула 37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі (у рэдакцыі гэтага Закона) – з 1 студзеня 2023 г., з прымяненнем каэфіцыента: 0,8 – на тэрыторыі г. Віцебска; 0,5 – на іншых тэрыторыях.
Па стане на 16 сакавіка 2023 г. з прымяненнем паніжальных каэфіцыентаў да кадастравага кошту па Віцебскай вобласці грамадзянамі набыта ва ўласнасць 50 зямельных участкаў агульнай плошчай 6,1738 га на суму 101622,60 руб., у тым ліку па г. Віцебску 5 зямельных участкаў плошчай 0,4097 га на суму 58769,87 руб. Зямельныя ўчасткі ва ўласнасць з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента 0,5 набываліся ў Бешанковіцкім (4), Браслаўскім (9), Віцебскім (15), Гарадоцкім (2), Лепельскім (3) і Полацкім (12) раёнах.
Па вобласці з моманту ўступлення ў сілу новага заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў у мясцовыя выканаўчыя камітэты паступіла 466 заяў ад фізічных асоб і 314 заяў ад юрыдычных асоб аб прадастаўленні зямельных участкаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by