Па стане на 17 красавіка 2023 г. з прымяненнем паніжальных каэфіцыентаў да кадастравага кошту грамадзянамі набыта ва ўласнасць 52 зямельныя ўчасткі на суму 103421,11 руб. Зямельныя ўчасткі ва ўласнасць з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента 0,5 набываліся ў Бешанковіцкім (5), Браслаўскім (9), Віцебскім (15), Гарадоцкім (2), Лепельскім (3) і Полацкім (13) раёнах, г. Віцебску (5) – паніжальны каэфіцыент 0,8.

У мясцовыя выканаўчыя камітэты паступіла 493 заявы ад фізічных асоб і 1154 заявы ад юрыдычных асоб аб прадастаўленні зямельных участкаў.

З моманту ўступлення ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў новай рэдакцыі і артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 г. № 195-З "Аб змяненні кодэксаў" па вобласці прынята 20 рашэнняў па легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў.

Грамадзянам у садаводчых таварыствах для калектыўнага садаводства па фактычным карыстанні прадастаўлена 19 зямельных участкаў, найбольшая колькасць у Віцебскім раёне – 6.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by