Кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў запрасіў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку наведаць Бярэзінскі біясферны запаведнік
"Вёска Домжарыцы - гэта цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Я запрасіў туды Прэзідэнта, каб паказаць, што такое комплекснае рашэнне для развіцця такіх тэрыторый. Домжарыцы - гэта цэнтр запаведніка і гэта такая вёсачка ўдалечыні ад буйных населеных пунктаў, - сказаў кіраўнік справамі. - Чаму я запрасіў Прэзідэнта? Таму што мы абнавілі вытворчую базу цалкам. Мы стварылі цэх перапрацоўкі драўніны. У любым выпадку ў запаведніку вядзецца догляд за лесам, атрымліваюцца бярвёны, якія трэба ператварыць у нешта. Мы практычна нанова пабудавалі і аднавілі цэх. Вырабляем там не толькі дошку, якую можна экспартаваць. Мы выйшлі на вытворчасць садовай мэблі, якая патрэбна ў тым ліку гэтаму ж запаведніку для добраўпарадкавання турыстычнай інфраструктуры".