15 кастрычніка, Талачын /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Папераджальны кантроль становіцца асноўным вектарам дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю, канстатаваў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня КДК Беларусі Аляксандр Якабсон. Кіраўнік кантрольнага ведамства прыняў удзел у нарадзе па выніках працы галіны жывёлагадоўлі Віцебскай вобласці за студзень-верасень 2012 года.
У Беларусі з 1 кастрычніка 2012 года ўступіў у сілу ўказ №332 аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. Дакумент патрабуе ад кантралюючых і наглядных органаў змены стылю і метадаў працы з акцэнтам на папярэджанне правапарушэнняў. "Асноўным вектарам у дзейнасці КДК становіцца папераджальны кантроль і папярэджанне парушэнняў", - падкрэсліў старшыня КДК.
У сферы аграпрамысловага комплексу пад асаблівым кантролем камітэта знаходзіцца рэканструкцыя малочна-таварных ферм.-0-
БЕЛТА
Папярэдні кантроль становіцца асноўным вектарам дзейнасці КДК - А.Якабсон
15.10.20120 праглядаў