23 лютага, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Скарачэння бюджэтных расходаў па сацыяльных праграмах у Беларусі не будзе. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас сацыяльна арыентаваная эканоміка. Тое, да чаго насельніцтва прывыкла, застанецца. Ніякіх скарачэнняў бюджэтных расходаў не плануецца", - сказаў прэм'ер-міністр. Больш таго, ён дадаў, што адпаведныя асігнаванні з бюджэту на культуру, навуку, адукацыю, ахову здароўя будуць расці. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што ўдзельная вага расходаў бюджэту на сацыяльныя праграмы сёння перавышае 50%.
Касаючыся пытанняў заработнай платы, прэм'ер-міністр сказаў: "Сэнс дзейнасці ўрада ў тым, каб забяспечыць рост даходаў насельніцтва. І гэтыя даходы ў 2011 годзе будуць расці. Але ўсё гэта неабходна звязваць з прадукцыйнасцю, эфектыўнасцю працы".-0-
БЕЛТА
Скарачэнняў бюджэтных выдаткаў па сацыяльных праграмах у Беларусі не будзе - М.Мясніковіч
23.2.20110 праглядаў