Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Садоўскі правёў прафілактычнае мерапрыемства з выхаванцамі яслі-сада в.Заслонава. Дзеці разам з інспектарам у гульнявой форме вывучалі правілы бяспечных паводзін...
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Садоўскі правёў прафілактычнае мерапрыемства з выхаванцамі яслі-сада в.Заслонава. Дзеці разам з інспектарам у гульнявой форме вывучалі правілы бяспечных паводзін: вучылі, як правільна выклікаць службу выратавання, як дзейнічаць, калі ў доме здарыўся пажар, адгадвалі загадкі, вывучалі небяспечныя і бяспечныя прадметы. Замацоўвалі свае веды з дапамогай дэманстрацыі мультфільмаў «Аркадзь Паравозаў». Малышы даволі жыва, а самае галоўнае правільна адказвалі на ўсе зададзеныя пытанні віктарыны. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак памяткі «Бяспечнае дзяцінства». А вось да выхаванцаў Чарейшчынскага яслі-сада завіталі ратавальнікі на сапраўднай пажарнай машыне. Дзецішкам было вельмі цікава паўдзельнічаць у вучэбнай эвакуацыі, а самае галоўнае паглядзець і пакратаць пажарнае абсталяванне.