У ходзе правядзення прафілактычнай акцыі «Вакацыі без дыму і агню!» супрацоўнікамі Лепельскага раённага аддзела па НС у перыяд летніх школьных лагераў арганізаваны і праводзяцца ўрокі бяспекі, прафілактычныя выступленні ратавальнікаў з навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў горада і раёна, згодна сумесна распрацаванага графіка з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта.
У ходзе правядзення прафілактычнай акцыі «Вакацыі без дыму і агню!» супрацоўнікамі Лепельскага раённага аддзела па НС у перыяд летніх школьных лагераў арганізаваны і праводзяцца ўрокі бяспекі, прафілактычныя выступленні ратавальнікаў з навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў горада і раёна, згодна сумесна распрацаванага графіка з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта. Ратавальнікамі ўжо наведаны 8 школ раёна. Падчас наведванняў супрацоўнікі МНС прэзентавалі часопіс «Юны ратавальнік», распавядалі дзецям аб выкананні мер пажарнай бяспекі ў быце, напутывалі, каб у выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі яны змаглі правільна дзейнічаць, прымяніўшы на практыцы ўсе веды і ўменні па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якімі яны валодаюць. Таксама былі прадэманстраваны магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, дзеці з цікавасцю знаёміліся з тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі абсталявання і рыштунку ратавальнікаў пажарных. Уразіла школьнікаў і дэманстрацыя навучальных відэафільмаў «Правілы паводзін на вадзе», «Недзіцячыя гульні» і цыкл мультфільмаў «Чароўная кніга». У канцы сустрэч ратавальнікі жадалі дзецям карыснага, цікавага, а самае галоўнае - бяспечнага адпачынку.