Навучанне правілам пажарнай бяспекі з'яўляецца адным з найважнейшых момантаў бяспекі жыццядзейнасці для дзяцей.

Важныя правілы бяспекі

Навучанне правілам пажарнай бяспекі з'яўляецца адным з найважнейшых момантаў бяспекі жыццядзейнасці для дзяцей. У межах другога этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» лепельскія ратавальнікі правялі інтэрактыўныя і вельмі важныя ўрокі бяспекі з дзецьмі з устаноў адукацыі Лепельскага раёна.

Работнікі МНС расказалі школьнікам, як бяспечна паводзіць сябе дома, на вуліцы і ў школе, чаму нельга самастойна карыстацца запалкамі і запальнічкамі, разводзіць вогнішчы. Таксама нагадалі не толькі нумары тэлефонаў экстранных службаў, але і як правільна выклікаць на дапамогу ратавальнікаў, калі гэта неабходна. У ходзе гутаркі хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і цяпер дакладна ведаюць, што нельга панікаваць і хавацца.

Для замацавання атрыманых ведаў дзеці з вялікай цікавасцю прынялі удзел у віктарыне бяспекі.

Вядома, «Урокі бяспекі» не прайшлі без любімага ўсімі тэматычнага мультфільма «Чароўная кніга МНС». Паглядзеўшы тэматычны мульцік, дзеці яшчэ раз адпрацавалі дзеянні пры вогненнай надзвычайнай сітуацыі.

– Мы ведаем, што сваволіць з агнём нельга, трэба быць асцярожнымі заўсёды. У выпадку пажару самае галоўнае не панікаваць, клікаць на дапамогу дарослых і тэлефанаваць у МНС па тэлефонах 101 або 112, – дзяліліся сваімі ведамі дзеці.