Ратавальнікі МНС надаюць асаблівую ўвагу навучанню падрастаючага пакалення, бо навучыць дзяцей бяспецы – значыць закласці фундамент для іх шчаслівага і бяспечнага жыцця. Важна разумець, што навучанне не зводзіцца да простага пералічэння правіл. Дзіця павінна разумець, чаму важна выконваць гэтыя правілы, а не проста запамінаць іх.

Навучальныя мерапрыемствы правяла інспектар прапаганды Лепельскага раённага аддзела па НС Фядоравіч Таццяна з малышамі з дзіцячых садоў №5 і №6 горада Лепеля.

Таццяна Уладзіміраўна правяла з дашкольнікамі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Дашкольнікі строга-строга засвоілі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.

У ходзе пазнавальнай сустрэчы дзеці актыўна вывучылі найважнейшыя навыкі: паўтарылі нумары службаў экстранага рэагавання, вызначылі, якія прадметы бяспечныя, а якія могуць нанесці шкоду і разбіраліся, як дзейнічаць у выпадку пажару. 

У завяршэнне тэматычнага занятку дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз – яркія і маляўнічыя буклеты ад МНС, якія стануць зручнай «шпаргалкай бяспекі» і дапамогуць ім у паўсядзённым жыцці.