Ратавальнікі МНС надаюць асаблівую ўвагу навучанню падрастаючага пакалення, бо навучыць дзяцей бяспецы – значыць закласці фундамент для іх шчаслівага і бяспечнага жыцця. Важна разумець, што навучанне не зводзіцца да простага пералічэння правіл. Дзіця павінна разумець, чаму важна выконваць гэтыя правілы, а не проста запамінаць іх.

Навучальныя мерапрыемствы правяла інспектар прапаганды Лепельскага раённага аддзела па НС Таццяна Фёдаравіч з дзецьмі са сярэдняй школы №3 горада Лепеля.

Падчас розных гульняў прадстаўнік службы «112» падзялілася са школьнікамі ведамі пра тое, як пазбягаць небяспечных сітуацый, як дома, так і на вуліцы. Дзеці даведаліся, што можа стаць прычынай пажару, у якіх месцах лепш не гуляць і якія дзеянні з'яўляюцца небяспечнымі.

− Дзеці, запомніце, у выпадку пажару ні ў якім разе нельга хавацца. Хутка выбягайце на вуліцу, паведаміце пра здарэнне дарослым і выклічце ратавальнікаў, − акцэнтавала ўвагу дзяцей інспектар прапаганды раённага падраздзялення.

Дзяўчаты і хлопцы таксама даведаліся пра карыснага памочніка – аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

− Дзеці, паслухайце, які гук выдае гэты маленькі прыбор, калі ў доме ёсць дым, − гучны гук апавяшчальніка прыцягнуў увагу дзяцей. Ад дзяцей паступала мноства пытанняў, на якія яны атрымлівалі адказы.

У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак наглядна-ілюстрацыйную прадукцыю, якая будзе нагадваць ім пра бяспеку.