20 снежня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Узровень аплаты паслуг ЖКГ насельніцтвам у Беларусі ў 2012 годзе павінен скласці не менш за 35%, транспарту - не менш за 85%. Пра гэта заявіў сёння першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын, прадстаўляючы праект закона аб бюджэце на 2012 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У 2012 годзе будзе працягнута аптымізацыя бюджэтных расходаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы і сферы транспарту, адзначыў Уладзімір Амарын. Запланаваныя бюджэтныя асігнаванні на наступны год вызначаны з таго, што ўзровень пакрыцця тарыфаў на паслугі ЖКГ для насельніцтва да канца 2012 года складзе не менш за 35%, транспарту - не менш за 85%. "Гэта дазволіць забяспечыць паэтапнае выкананне параметраў па выхадзе да 2015 года на 60-працэнтны ўзровень пакрыцця насельніцтвам затрат па ЖКГ у адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку", - адзначыў першы намеснік міністра. Таксама прадугледжваецца да 2015 года стопрацэнтнае пакрыццё насельніцтвам затрат на паслугі пасажырскага транспарту агульнага карыстання. З улікам рэалізацыі гэтых падыходаў на субсідаванне паслуг ЖКГ у 2012 годзе запланавана выдзяленне Br4,6 трлн., што амаль у паўтара раза больш, чым у 2010 годзе. Доля бюджэтнага субсідавання ў гэтых затратах скароціцца з 59% да 51%. -0-

БЕЛТА