У Беларусі на пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 71,2% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі на пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 71,2% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Накапана бульбы 686,6 тыс. т, ураджайнасць складае 261 ц/га супраць 225 ц/га ў папярэднім годзе.
Буракі цукровыя ўбраны з 39,5% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Валавы збор буракоў цукровых склаў 1 456 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 390 ц/га (на 1 кастрычніка 2015-га - 269 ц).
Агародніна ўбрана з 56,3% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Вытворчасць агародніны павялічылася на 15,6% у параўнанні з адпаведнай датай 2015 года, склаўшы 97,5 тыс. т. Ураджайнасць - 220 ц/га (на 1 кастрычніка 2015-га - 178 ц).