Звяртаем увагу, што пры выбары хуткасці руху кіроўца павінен улічваць абмежаванні хуткасці, а таксама інтэнсіўнасць руху, агляд дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродку дарожныя, пагодныя ўмовы і іншыя фактары.
У населеных пунктах дазваляецца рух транспартных сродкаў са хуткасцю не больш за 60 км/г, а ў жылых і пешаходных зонах, на прылеглых тэрыторыях — не больш за 20 км/г.Па-за населенымі пунктамі дазваляецца рух са хуткасцю: - не больш за 120 км/г – на аўтамагістралях і дарогах для аўтамабіляў; - не больш за 70 км/г – механічным транспартным сродкам, якімі кіруюць кіроўцы з вадзіцельскім стажам да двух гадоў, а таксама пры навучанні кіраванню механічным транспартным сродкам, калі транспартным сродкам кіруе навучаемы кіраванню; - не больш за 50 км/г – транспартным сродкам, якія буксіруюць механічныя транспартныя сродкі.
Паважаныя кіроўцы! Уважліва глядзіце на дарожныя знакі і выконвайце хуткасныя абмежаванні!