Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ №381 "Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ №381 "Аб будаўніцтве размеркавальных электрычных сетак". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам устанаўліваецца парадак фінансавання работ па праектаванні і рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак для электразабеспячэння адасобленых жылых дамоў. Энергазабеспячальным арганізацыям Мінэнерга прадастаўляецца права выступаць заказчыкамі па праектаванні і ўзвядзенні такіх сетак.
Фінансаванне работ па праектаванні і рэканструкцыі самартызаваных размеркавальных электрычных сетак будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, несамартызаваных размеркавальных электрычных сетак – з прыцягненнем сродкаў грамадзян (у памеры не больш за 30% ад кошту рэканструкцыі).
Указам устанаўліваецца норма аб частковым пакрыцці сродкаў грамадзянам пры падключэнні новых спажыўцоў да размеркавальных электрычных сетак, рэканструяваных з прыцягненнем сродкаў гэтых грамадзян.
Парадак арганізацыі праектавання і рэканструкцыі размеркавальных электрычных сетак, а таксама пакрыцця затрат па далучэнні да гэтых сетак будзе вызначаны Саветам Міністраў.
Крыніца: belta.by