Дзяржаўная праграма "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2016-2020 гады зацверджана ў Беларусі пастановай Саўміна №205 ад 17 сакавіка 2016 года, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Вызначыць заказчыкам - каардынатарам дзяржаўнай праграмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя", - сказана ў дакуменце. Таксама сярод заказчыкаў праграмы: Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі, Мінбудархітэктуры, Мінздароўя, Мінлясгас, Мінпрацы і сацабароны, Мінтранс, МНС, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, Нацыянальная акадэмія навук, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Персанальная адказнасць за своечасовае і якаснае выкананне праграмы ўскладзена на кіраўнікоў гэтых органаў.
Заказчыкі ў межах сваёй кампетэнцыі прымаюць меры па выкананні дзяржпраграмы і кантралююць мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне сродкаў. Пры гэтым штоквартальна да 10-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам, яны прадстаўляюць справаздачы заказчыку - каардынатару дзяржпраграмы.