Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычніка падпісаў указ №410, якім зацверджана Канцэпцыя забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакуменце сфармуляваны асноўныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы ў пагранічнай прасторы, вызначаны мэты, задачы і прынцыпы па эфектыўнай ахове мяжы, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення і развіцця органаў пагранічнай службы на пяць гадоў.

Канцэпцыя будзе спрыяць павышэнню эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у пагранічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, умацаванню пояса добрасуседства з суседнімі дзяржавамі.

Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць комплекс мер па рэалізацыі канцэпцыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)