24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу першага пасяджэння першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання зацверджаны персанальныя саставы ўсіх 14 пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сярод найбольш шматлікіх профільных камісій - па аграрнай палітыцы, па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, па адукацыі, навуцы і культуры, па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. У складзе гэтых камісій па 10 чалавек. Пры фарміраванні персанальнага складу пастаянных камісій улічваюцца пажаданні дэпутатаў. Акрамя таго, сёння дэпутатам трэба будзе зацвердзіць намеснікаў старшынь пастаянных камісій. Кандыдатуры на гэту пасаду парламентарыі вылучаць на пасяджэннях сваіх камісій, якія праходзяць цяпер у Палаце прадстаўнікоў. Палата прадстаўнікоў пятага склікання пачала працу 18 кастрычніка, калі дэпутаты сфарміравалі рабочыя органы сесіі, выбралі Уладзіміра Андрэйчанку старшынёй Палаты прадстаўнікоў, а Віктара Гумінскага - яго намеснікам. У гэты ж дзень дэпутацкі корпус прыняў рашэнне аб утварэнні 14 пастаянных камісій. Іх старшынь шляхам тайнага галасавання парламентарыі выбралі 23 кастрычніка. Акрамя таго, 23 кастрычніка дэпутаты прынялі рашэнне аб фарміраванні Савета Палаты прадстаўнікоў, у склад якога ўвайшлі старшыня Палаты прадстаўнікоў і яго намеснік, а таксама старшыні ўсіх 14 пастаянных камісій. У новы склад Палаты прадстаўнікоў у верасні гэтага года выбраны 109 дэпутатаў.-0-

БЕЛТА