Зацверджаны паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011 год
27.12.20100 праглядаў
27 снежня, Мінск /Кар. БелТА/. Зацверджаны паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2010 года №1874, паведамілі БелТА ў Апараце Саўміна.
Дакументам зацверджаны таксама паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь на 2011 год.
Паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011 год, зацверджаныя пастановай, устанаўліваюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзярсaарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму па падпарадкаваных (якія ўваходзяць у склад) арганізацыях і іншым гаспадарчым таварыствам.
Так, тэмп росту вытворчасці валавога рэгіянальнага прадукту ў 2011 годзе да 2010 года павінен скласці па горадзе Мінску 109,5-110,5%. Такі ж прагноз устаноўлены для Брэсцкай вобласці - 109,5-110%. Для ўсіх астатніх рэгіёнаў Беларусі - Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей - ён складае 109-110%.
Інвестыцыі ў асноўны капітал для Мінпрама ўстаноўлены на ўзроўні 120-121%, Мінбудархітэктуры - 116-117%, Мінтранса, Мінсувязі, Мінсельгаспрад 117-118%. У Мінгандлі і Мінлясгасе гэты паказчык у 2011 годзе павінен скласці 116-117%, у Мінэнерга - 105-106%.
У канцэрнах "Белнафтахім", "Белдзяржхарчпрам", "Белбіяфарм", Беллесбумпрам" інвестыцыі ў асноўны капітал у 2011 годзе вырастуць на 17-18%, у канцэрне "Беллегпрам" - на 15-16%.
Устаноўлены прагнозы па абласцях і горадзе Мінску па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі). Для Мінска гэта складзе $1,846 млрд., для Мінскай вобласці - $1,022 млрд.
Рэнтабельнасць продажаў у Мінпраме ўстаноўлена на ўзроўні 9-10%, у Мінсельгаспрадзе - 8-9%, Мінбудархітэктуры - 7,5-8,5%, Дзяржкамваенпраме - 7-8%. Сярод канцэрнаў найбольш высокі ўзровень рэнтабельнасці продажаў павінен быць у "Белнафтахіме" - 12,5-13,5%.
Прыняты прагнозы і па тэмпах росту прадукцыйнасці працы ў прамысловасці Беларусі: у Мінпраме - 109,5-110,5%, Мінсельгаспрадзе - 108-109%, Мінбудархітэктуры - 112-113%.
Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам ад 19 лістапада 2010 года №596 "Аб зацвярджэнні найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год". Указ накіраваны на паступовы пераход у Беларусі ад аб'ёмных паказчыкаў да якасных.-0-
БЕЛТА