Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў указ №386, якім зацверджаны мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2026 год. Дакумент прыняты з мэтай стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Пералік паказчыкаў адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да работы Нацыянальнага банка і банкаўскай сістэмы ў цэлым, - садзейнічанне эканамічнаму росту нароўні з падтрыманнем цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Указам устаноўлены наступныя паказчыкі:
- прырост спажывецкіх цэн - не больш за 7%;
- міжнародныя рэзервовыя актывы - не менш за 9,2 млрд долараў ЗША (найважнейшы індыкатар эканамічнай бяспекі краіны і яе фінансавай устойлівасці);
- доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, падлеглых крэдытнаму рызыку, - не больш за 10% (утрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);
- каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку Рэспублікі Беларусь, праз якія забяспечваецца правядзенне разліковых аперацый, - не ніжэй за 99,8%;
- прырост аб'ёму інвестыцыйнага фінансавання - не менш за 13% (для забеспячэння падтрымкі інвестыцыйнага крэдытавання).