З мэтай процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем, у перыяд з 8.00 гадзін 11 красавіка да 20.00 гадзін 15 красавіка 2016 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ!
З мэтай процідзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем, у перыяд з 8.00 гадзін 11 красавіка да 20.00 гадзін 15 красавіка 2016 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца асноўны этап аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал».
У цяперашні час у Лепельскім раёне зарэгістравана 418 уладальнікаў грамадзянскай зброі, у якіх маецца 486 адзінак зброі. У асноўным у прыватных руках знаходзіцца гладкаствольная паляўнічая зброя, паляўнічая зброя з наразным ствалом, а таксама газавая зброя. За 2015 год і 2 месяцы 2016 года супрацоўнікамі Лепельскага РАУС у грамадзян па розных прычынах канфіскавана: 19 адзінак зарэгістраванай зброі, добраахвотна здадзена 3 адзінкі незарэгістраванай зброі, 2 выбуховыя прылады. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 16 чалавек, у 5 чалавек ануляваны дазволы на права захоўвання і нашэння паляўнічай гладкаствольнай зброі.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устаноўлена наступная адказнасць за незаконныя дзеянні са зброяй:
Артыкул 295 КК Рэспублікі Беларусь Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Артыкул 295-1 КК Рэспублікі Беларусь. Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Артыкул 23.46. КаАП Рэспублікі Беларусь Незаконныя дзеянні ў дачыненні да газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі - цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Артыкул 23.71. КоАП Рэспублікі Беларусь Незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі - цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, альбо пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама нагадвае, што асобы, якія звярнуліся па пытанні добраахвотнага здачы зброі і боепрыпасаў не прыцягваюцца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Пры наяўнай інфармацыі ў дачыненні да асоб, якія займаюцца незаконным захоўваннем, нашэннем, перавозкай, вырабам, продажам зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў Вы можаце паведаміць па тэлефоне:
4-89-46, (8029) 200-13-93 - дазвольная сістэма АУС Лепельскага райвыканкама.
4-70-83, 4-15-51 або 102 - дзяжурная частка АУС Лепельскага райвыканкама.
Ст. інспектар па дазвольнай рабоце
Лепельскага РАУС
маёр міліцыі Д.Л. Пруднік