Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Бацькі!
Фундаментам шматвяковага ладу жыцця беларускага народа заўсёды былі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, дзе бацька — кіраўнік і апора для ўсяго роду, крыніца назапашанага ў пакаленнях вопыту, сілы і мудрасці продкаў.Менавіта тата — верны сябар, мудры дарадца, галоўны памочнік для кожнага з нас. Тата заўсёды стаіць за спіной сваіх дзяцей, мужна абараняючы і ахоўваючы іх. Ён вучыць пераадольваць цяжкасці, не падаць духам пры няўдачах і упарта ісці да пастаўленай мэты.
Бацькоўства — сур'ёзны экзамен на сацыяльную і маральную сталасць мужчыны, пастаянная праца і абавязкі. Умацаванне ролі бацькоўства з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі.
Ад усёй душы жадаем вам быць мудрымі настаўнікамі, прыкладам для пераймання і лепшымі сябрамі сваім дзецям. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем'і, добрыя і разумныя дзеці і клапатлівыя ўнукі!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў