Прыміце самыя цёплыя і добрыя віншаванні з прафесійным святам – Днём Настаўніка!

У сучасным свеце якасная адукацыя з'яўляецца ключавой умовай для эфектыўнага развіцця грамадства. Беларусь па праву ганарыцца сваім адукацыйным патэнцыялам.

У вялікім педагагічным калектыве сістэмы адукацыі Лепельскага раёна працуюць педагогі, якія даюць сваім вучням не толькі запатрабаваныя, сучасныя і трывалыя веды, але і перадаюць свой жыццёвы вопыт, практычныя навыкі, фарміруюць якасці будучага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.

Вы вучыце дзяцей гонару і годнасці, дабрыні і справядлівасці, здольнасці творча мысліць і прымаць самастойныя рашэнні. Вы дапамагаеце дзецям вызначыць сваё будучае прызванне, выбраць жыццёвы шлях.

Перакананы, што вопыт, адданасць прафесіі, мудрасць дазволяць вам і надалей дабівацца высокіх вынікаў у педагагічнай дзейнасці.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам педагагічнай працы! Ваш шматгадовы праца – гэта неацэнны ўклад у адукацыю і выхаванне пакаленняў, апора і гонар сістэмы адукацыі Лепельшчыны!

Паважаныя педагогі, дзякуй вам за самааддачу і нястомны пошук новых напрамкаў у адукацыі, за тое, што вучыце галоўнаму – быць чалавекам.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю ад зносін з дзецьмі і гонарам за вынікі сваёй працы.

Моцнага вам здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў, рэалізацыі цікавых праектаў і задумак.

З Днём настаўніка!

 

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў