Паважаныя работнікі і ветэраны Лепельскага раёна газазабеспячэння!
Прыміце віншаванне з прафесійным святам.
Сваёй штодзённай упаротай працай вы забяспечваеце стабільную дзейнасць прадпрыемстваў прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспартнай сферы, аграпрамысловага комплексу, спрыяеце сацыяльна-эканамічнаму развіццю Лепельшчыны.
Менавіта дзякуючы вашаму прафесіяналізму сучаснаму чалавеку даступны той камфорт, да якога ён прывык.
Дзякуй вам за добрасумленную працу, адданасць выбранай справе, кампетэнтнасць і высокую адказнасць.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны – ваш прыклад, закладзеныя вамі традыцыі і неацэнны вопыт натхняюць цяперашняе пакаленне працаўнікоў на новыя дасягненні.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, невычарпальнай энергіі, поспехаў у дасягненні намечаных мэт. Міру і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў