Шчыра віншуем вас са святам Хрыстовага Велікодня!
Гэты дзень з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові. Вялікдзень заклікае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць супольнасць з вечнымі каштоўнасцямі, заснаванымі на дабры, міласэрнасці і спачуванні.
У светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю свята, падарыць цяпло душэўных зносін.
Няхай урачыстасць Уваскрасення Хрыстовага напаўняе сэрцы верай і надзеяй, сцвярджае ў дамах і сем'ях мір і ўзаемаразуменне! Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, выканання самых запаветных жаданняў, шчасця і дабрабыту.
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.