Выехаўшы на дарогу, Вы становіцеся ўдзельнікамі дарожнага руху з пэўнымі правамі і абавязкамі.
Лепельскі РАУС інфармуе, што
з 28 красавіка па 6 мая бягучага года праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Адкрый сезон без парушэнняў!», па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.
Неабходна памятаць:
- выкарыстоўваць тэхнічна спраўныя веласіпеды і мапеды, абсталяваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь;
- уключаць спераду веласіпеда або мапеда фару (ліхтар) белага колеру, ззаду – ліхтар чырвонага колеру пры руху па дарогах у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці;
- рухацца пры кіраванні веласіпедам па спецыяльных веладарожках, а ў выпадку іх адсутнасці – не далей аднаго метра ад правага краю праезнай часткі дарогі або па абочыне, калі гэта не стварае перашкод пешаходам;
- рухацца пры кіраванні мапедам па-за населенымі пунктамі не далей аднаго метра ад правага краю праезнай часткі дарогі.
Кіроўцу веласіпеда і мапеда забараняецца:
- перавозіць пасажыраў, за выключэннем дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні;
- буксаваць свой веласіпед або мапед іншымі транспартнымі сродкамі, а таксама ажыццяўляць буксіроўку іншых транспартных сродкаў, за выключэннем веласіпеднага прычэпа прамысловай вытворчасці;
- перавозіць грузы, якія замінаюць кіраванню веласіпедам або мапедам
Запомніце!
У няўмелых руках матацыкл з'яўляецца адным з найбольш небяспечных відаў транспартных сродкаў. Таму, стаўшы ўладальнікам матацыкла, Вы добраахвотна прымаеце на сябе абавязак бездакорна выконваць Правілы дарожнага руху.