Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі органаў унутраных спраў!
Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, Лепельскага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам — Днём міліцыі!
Гэта свята — даніна павагі мужным і моцным людзям, якія прысвяцілі сябе вельмі няпростай, але вельмі патрэбнай і высакароднай справе — абароне законнасці і правапарадку.
Сумленнасць, вернасць прысязе, прынцыповасць, гатоўнасць прыйсці ў любую хвіліну на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду, – вось адметныя якасці тых, хто з гонарам носіць міліцэйскую форму.
Дзякуй кожнаму з вас за службу, за тое, што не баіцеся цяжкасцей і спраўляецеся з усімі пастаўленымі перад вамі задачамі. Даніну глыбокай павагі мы аддаём ветэранам унутраных спраў, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе са злачыннасцю, шчыраму служэнню Радзіме і народу. Яны — годны прыклад для маладых супрацоўнікаў.
Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу і аптымізму, міру і дабрабыту, далейшых поспехаў у служэнні любай Беларусі!
Няхай ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена толькі радаснымі падзеямі, а ваша прафесійная дзейнасць адзначана павагай і прызнаннем кіраўніцтва і грамадскасці!