У тым ліку з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў дзяржавы – члены Еўрапейскага саюза і Украіну!

Паважаныя кіроўцы, якія ажыццяўляюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў дзяржавы – члены Еўрапейскага саюза і Украіну!

Паміж двума пунктамі пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь у месцах, устаноўленых заканадаўствам, вы абавязаны праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянне) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў, па вызначаным пераліку. Дадзеная інфармацыя выдаецца супрацоўнікамі Транспартнай інспекцыі і Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь пры перасячэнні граніцы.

Кіроўцы, якія ажыццяўляюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па найкарацейшым маршруце не пазней дня, наступнага за днём уезду на яе тэрыторыю. Выключэннем з'яўляюцца выпадкі, калі немагчыма выкананне ўказанага тэрміну, абумоўленага аварыяй (паломкай) транспартнага сродку, а таксама разгрузкай, перагрузкай (перавалкай) грузу, заменай транспартнага сродку, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў транзітных транспартных сродкаў з разуменнем аднесціся да прымаемых мер і рэкамендуе загадзя планаваць маршрут перамяшчэння.