Шчыра віншуем усіх з сапраўдным мужчынскім святам – Днём абаронцаў Айчыны!
Шчыра віншуем усіх з сапраўдным мужчынскім святам – Днём абаронцаў Айчыны! У паняцце Айчыны ўваходзіць многае: бацькоўскі дом, сям'я, краіна, да якой адчуваеш сваю прыналежнасць, дарагія сэрцу людзі. Берагчы і абараняць усё гэта – абавязак мужчыны. 23 лютага – выдатная дата для ўсіх мужчын, хто калісьці меў гонар насіць пагоны і ваенную форму, а таксама – для ўсіх жанчын, якія з трывогай і гордасцю чакалі вяртання з шэрагаў Узброеных сіл сваіх сыноў, братоў, каханых. Мы выраслі з гэтым святам, узрошчваліся і мужачнелі, бяручы прыклад з гісторыі свайго народа і яго лепшых прадстаўнікоў. Нягледзячы на змену часоў і палітычных сістэм, у цяперашні час 23 лютага, як і дзесяцігоддзі таму, асацыюецца, перш за ўсё, з мужнасцю і стойкасцю чалавечага характару, сілай духу і адданасцю Радзіме.
І гэтага не парушаць нават самыя вялікія змены ў сучасным свеце. Мы з'яўляемся сведкамі радыкальных змен, якія адбываюцца і ў нас, і ва ўсім свеце. У іншых вымярэннях жыве і наша грамадства. Але нельга забываць, адкідваць усё тое, што гэтаму папярэдзiла.
Гонар і мужнасць – не проста словы. І мы верым, што ні штодзённая руціна, ні побыт, ні падступны крызіс, ні дробныя спрэчкі не змогуць знішчыць гэтыя якасці ў нашых мужчынах. І, калі трэба, вы заўсёды ўстанеце на абарону сваёй сям'і, свайго дома, сваіх блізкіх і сваёй краіны.
З святам, паважаныя Абаронцы! Моцнага вам здароўя, актыўнага даўгалецця, пераможных рашэнняў, верных саюзнікаў і надзейнага тылу!
Старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта
М.Л.Кісялевіч
Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў
І.Г.Урбан