Маці – гэта пачатак усіх пачаткаў, увасабленне Любові і Дабра ў жыцці кожнага чалавека

Маці – гэта пачатак усіх пачаткаў, увасабленне Любові і Дабра ў жыцці кожнага чалавека. Вы радуецеся першым нашым перамогам і дапамагаеце перажыць першыя горкія няўдачы. Вы заўсёды застаецеся для нас маладымі, прыгожымі і самымі любімымі, а мы для вас – дзецьмі, якім патрэбна матчына апека і пяшчота. Пакуль жывуць нашы маці, мы дзеці, колькі б гадоў нам ні было…

Сучасныя жанчыны жывуць у гармоніі з сабой і навакольным светам, паспяхова сумяшчаючы выхаванне дзяцей і хатнія клопаты з неабходнасцю самарэалізацыі ў любімай працы. Мацярынская любоў – вялікая сіла, здольная змяняць свет да лепшага. У клапатлівых руках нашых маці фізічнае і маральнае здароўе дзяцей, а значыць — наша шчаслівая будучыня. Няхай нашы маленькія гараджане апраўдаюць усе надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць клопат і ўвагу.

Дзень маці – неверагодна кранальнае, шчырае і добрае свята! У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім маці, якія дораць дзецям тое добрае і мудрае, што застаецца з кожным на ўсе часы. Дзякуй вам! Міру і дабра, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, выканання ўсіх жаданняў, ясных сонечных дзён! Будзьце заўсёды шчаслівыя! І няхай вашы дзеці, якім вы аддаеце самае лепшае, вас толькі радуюць!

Старшыня Лепельскага РВК М.Л.Кісялевіч

Старшыня Лепельскага РСД І.Г.Урбан