Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна прапануе надомнае сацыяльнае абслугоўванне тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі

Мы можам дапамагчы, калі вы: - з'яўляецеся непрацаздольным грамадзянінам ва ўзросце 60 гадоў і старэй, які дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту - маеце інваліднасць (I і II групы).

Мы прапануем: сацыяльна-бытавыя паслугі (купля і дастаўка на дом прадуктаў харчавання, дастаўка лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, аказанне дапамогі ў прыгатаванні ежы, дастаўка агародніны са сховішча, дастаўка вады, дастаўка паліва са сховішча, вынас смецця, уборка жылых памяшканняў і інш.);

- сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі (аказанне дапамогі ў выкананні прызначэнняў, рэкамендацый медыцынскага работніка, садзейнічанне ў выкананні рэабілітацыйных мерапрыемстваў і інш.);

- сацыяльна-пасрэдніцкія паслугі (садзейнічанне (аказанне дапамогі) у дастаўцы і назад ва ўстановы (арганізацыі) аховы здароўя, адукацыі, культуры, садзейнічанне ў нарыхтоўцы агародніны на зіму і інш.);

- кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі (кансультаванне і інфармаванне па пытаннях аказання сацыяльных паслуг і сацыяльнай падтрымкі, правядзенне інфармацыйных гутарак і інш.).

Не заставайцеся сам-насам са сваімі праблемамі! Тэлефануйце нам: 3-49-66
Прыходзьце па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, 35, кабінет № 17
Гадзіны працы: 8.00-17.00
Падрабязней на сайце: https://tcson-lepel.by/stryktur/#6