Віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Сёння, 3 ліпеня, мы адзначаем гэты знамянальны дзень, які навечна ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Роўна 82 гады таму, у 1944 годзе, наша Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І для Дня Незалежнасці няма і не можа быць іншай даты.
Гэты дзень сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць нашых традыцый і непарушнасць суверэнітэту. Наша незалежнасць была заваявана на палях Вялікай Айчыннай вайны. І сёння наш абавязак – захоўваць памяць аб подзвігу непакоранага народа, бо памяць аб подзвігу – гэта пытанне нацыянальнага гонару, без якога размовы аб незалежнасці застаюцца проста словамі.
Пакуль мы ганарымся сваёй гісторыяй, сваім народам, сваёй краінай – мы незалежныя! Пакуль у нас ёсць родная зямля і гістарычная памяць, мы – народ, мы – беларусы!
Дарагія сябры! Гледзячы на наш раён, мы бачым, як год ад года ён прыгажэе і развіваецца. Будуюцца новыя дамы і сацыяльныя аб'екты, добраўпарадкаваюцца двары і вуліцы, адкрываюцца новыя працоўныя месцы.
У гэтыя святочныя дні мы ўшаноўваем усіх, хто сваёй працай і ратным подзвігам набліжаў Перамогу і ўздымаў нашу родную зямлю з руін. Нізкі вам паклон!
Асаблівыя словы падзякі – нашым вайскоўцам, якія і сёння, у няпростых умовах, надзейна ахоўваюць мірнае неба над нашай галавой. Мы ганарымся вамі!
Юным жыхарам раёна хочацца сказаць: вы – наша будучыня. Менавіта вам трэба будзе працягваць слаўныя традыцыі бацькоў і дзядоў, берагчы і прымнажаць багацце нашай Радзімы. Памятайце: любіць сваю Радзіму, захоўваць народную згуртаванасць, быць моцнымі і ніколі не здавацца – гэта і ёсць наш беларускі характар.
У гэты святочны дзень жадаем кожнаму з вас міру, дабра, дабрабыту і шчасця! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць утульнасць і згода, а ў сэрцах – гонар за нашу краіну – суверэнную, незалежную, мірную Беларусь! З святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт,
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў!