Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Словы асаблівай удзячнасці пакаленню беларусаў, якія адстаялі ў гады ваеннага ліхалецця нашу незалежнасць. Нізкі паклон за самаадданы подзвіг у гады вайны, за нястомную працу на карысць роднай зямлі ў мірныя гады.
Сёння нас аб'ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і жаданне зрабіць сваю зямлю прыгажэйшай і ўтульнейшай, а жыццё будучых пакаленняў – мірным і шчаслівым.
Няхай ваша карпатлівая і штодзённая праца будзе залогам далейшага развіцця нашай краіны.
Няхай спраўджваюцца ўсе вашы мары, мірна ўсміхаецца сонца, а жыццё будзе напоўнена шчасцем і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні.
Моцнага здароўя, міру і дабра, поспехаў у справах на карысць роднага краю!
З святам!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў