7 лістапада — знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі.

7 лістапада — знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі.

Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла ў жыццё такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх строек, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.

Для нашай краіны падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і паныне працягваюць заставацца прадметам нашай асаблівай гордасці.

Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Творчая праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый — галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Напярэдадні свята жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, спакою, міру і новых працоўных дасягненняў.