Мужчына, бацька – гэта фундамент сям'і, той, хто заўсёды падтрымае і працягне руку дапамогі. Бацькоўства з'яўляецца своеасаблівым экзаменам на сацыяльную і маральную сталасць мужчыны, гэта пастаянная праца і немалыя абавязкі. Але бацькоўства ўзнагароджвае мужчыну больш глыбокім усведамленнем свайго жыццёвага прызначэння.

  Сёння ўмацаванне ролі бацькоўства з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі. Цешыць, што большасць мужчын нашага раёна сталі галоўнай апорай сваёй сям'і і служаць годным прыкладам для дзяцей.

  Шчыра віншуем усіх бацькоў Лепельскага раёна. Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з нас стануць нашы шчаслівыя сем'і, добрыя і разумныя дзеці, клапатлівыя ўнукі і акружаныя нашай цеплынёй і павагай бацькі!

  Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў.