Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Нябеснага Васкрэсення Хрыстова – Святой Пасхай!
Гэтыя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны аб'ядноўваюць людзей высокімі духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзівосную прыгажосць навакольнага жыцця. Свята Васкрэсення Хрыстова прыносіць упэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілаю веры, праўды і добрымі справамі.
Няхай яркае святло гэтага вялікага свята азарыць вашы дамы, а радасць Пасхі прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць чысцейшымі і цярплівейшымі адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт.
Светлае свята Васкрэсення Хрыстова прыйдзе ў кожны дом, у кожную душу, падарыўшы надзею і ўмацаваўшы веру ў тое, што ўсе нягоды мы пераадолеем. Галоўнае ў цяперашні момант – кіравацца разважлівасцю.
Шчыра жадаем вам міру, дабра, любові, выканання ўсіх вашых надзей і благіх пачынанняў!
З павагай,
старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта М. Л. Кісялевіч
старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў І. Г. Урбан