Знішчэнне расліннасці прыводзіць да эрозіі глебы, пагаршэння якасці паветра і страты біяразнастайнасці. Дым ад спальваемай расліннасці можа выклікаць праблемы са здароўем, асабліва ў тых, хто пакутуе ад рэспіраторных захворванняў.
Згодна з арт.16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы і сельскагаспадарчых рэшткаў – сур'ёзнае правапарушэнне, штраф – ад 10 да 30 базавых велічынь.З 6 сакавіка 2025 г., у сувязі са зменамі ўмоў надвор'я і пачаткам пажаранебяспечнага сезона службовыя асобы Лепельскага лясгаса пераходзяць на ўзмоцненую ахову лясоў ад пажараў.
Спецыялісты лясгаса будуць ажыццяўляць патруляванне лясных масіваў, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы і інфармаваць насельніцтва аб правілах паводзін у лесе ва ўмовах павышанай пажарнай небяспекі.