Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, Лепельскага раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна!
Вы ўносіце велізарны ўклад у захаванне памяці аб мужнасці і гераізме непераможнага беларускага народа, з'яўляецеся флагманам барацьбы з фальсіфікацыяй гістарычных фактаў, у тым ліку ў расследаванні справы па фактах генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.Юбілейная дата – гэта выдатная нагода, каб выказаць падзяку і прызнальнасць за Вашу вялікую працу, імкненне не спыняцца на дасягнутым, за шчырасць, чалавечнасць і гатоўнасць дапамагчы. Вы ўносіце неацэнны ўклад у пошукавую працу і працу па ўшанаванні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны і ахвярах войнаў, спрыяеце захаванню ваенна-гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Жадаем увасаблення ўсіх стратэгій і задумак! Поспехаў і вялікіх перамог ва ўсіх пачынаннях!