Заказчыкам правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Аўтамабільная дарога Р-46 Лепель-Полацк-граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) км 0,000-61,500» (далей па тэксце – Аб'ект) з'яўляецца Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог «Віцебскаўтадар» (210026, горад Віцебск, вуліца Суворава, 16, e-mail: vitavtodor@/vitebsk.by, тэл/факс +375 (212)35-85-48).

Мэта распрацоўкі праекта – давядзенне параметраў названага ўчастка аўтамабільнай дарогі да нарматываў II катэгорыі і павышэнне нясучай здольнасці дарогі да еўрапейскага нарматыву 11,5 тон на адну вось.

Падстава для распрацоўкі праекта – рэалізацыя мэт і задач Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 г. № 699, накіраваных на паляпшэнне транспартна-эксплуатацыйнага стану рэспубліканскіх аўтамабільных дарог; павышэнне якасных паказчыкаў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог.
Праектам прадугледжана: рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель-Полацк-граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы) км 0,000-61,500 і давядзенне транспартна-эксплуатацыйных паказчыкаў аўтадарогі да нарматыўных патрабаванняў для аўтамабільных дарог II катэгорыі, пераўладкаванне і капітальны рамонт маставых збудаванняў.